20 кастрычніка 2018 г. — 285 гадоў з дня нараджэння Адама Тадэвуша Станіслава Нарушэвіча (1733–1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1733 г. каля мястэчка Лагішын Пінскага павета Берасцейскага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці), быў пахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 г. называўся Станіславам. Быў выхадцам са збяднелай шляхецкай сям’і. Выхаванне атрымаў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1748), у пятнаццаць гадоў быў прыпісаны да гэтага ордэна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ліёне (Францыя) у 1758–1762 гг., пасля заканчэння быў назначаны адным з чатырох прафесараў лацінскай славеснасці ў Віленскай акадэміі.
20 кастрычніка 2013 г. – 280 гадоў з дня нараджэння Адама Тадэвуша Станіслава Нарушэвіча (1733–1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся каля мястэчка Лагішын Пінскага павета ў збяднелай шляхецкай сям’і. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме, дзе ў пятнаццацігадовым узросце ўступіў у ордэн езуітаў, у 1748–1754 гадах – у Віленскай акадэміі, у 1758–1762 гадах – у Ліёне (Францыя).